Зернеўборачны камбайн Bison-110 скраў дзесяцікласнік у Пінскім раёне (Берасьцейская вобл.). Праваахоўнікам ён патлумачыў свой учынак жаданьнем пакатацца.

16-гадовы хлопец знайшоў камбайн на начной стаянцы на поле ля вёскі Парахонск. Аднак праехаў недалёка – камбайн забуксаваў.

Пазьней высьветлілася, што ў камбайна пашкоджаная жатка. Заведзена крымінальная справа.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0