Беларускага рэцыдывіста пазбавілі грамадзянства і адправілі ў Расію як небяспечны для грамадства элемент.

48‑гадовы Генадзь Іваноў, ураджэнец Беларусі, правёў у турме 32 гады. Яго судзілі 9 разоў за ўгон, забойства, крадзяжы, пабег з месцаў пазбаўлення волі. Адзін з тэрмінаў рэцыдывіст адбываў у Расіі., піша «Московский Комсомолец».

Як распавёў Іваноў выданню, у сёлета у верасні ён адбыў свой апошні тэрмін за хуліганства і выйшаў на свабоду.

Праз некаторы час яго затрымалі, адвезлі ў СІЗА і паведамілі, што пазбаўляюць грамадзянства і дэпартуюць з краіны як небяспечны для грамадства элемент.

Аднак, яму дазволілі выехаць на тэрыторыю РФ.

Паводле слоў Іванова, спачатку яго ў кайданках на цягніку давезлі да Оршы, пасля чаго перадалі дакументы і білет да Смаленска кіраўніку цягніка. У Расію крымінальнік быў накіраваны ў турэмным адзенні і без грошай. Дзякуючы крымінальным сувязям, яму ўдалося са Смаленска дабрацца да Масквы, а там «калегі» дапамаглі яму грашыма і далі прытулак.

Як высветліў рэцыдывіст, вярнуцца ў Беларусь ён зараз не можа, бо за гэта яму пагражае пяць гадоў пазбаўлення волі. Беларускі пашпарт у яго адабралі яшчэ ў СІЗА, пакінуўшы толькі даведку пра вызваленне і пасведчанне аб нараджэнні.

І ў той жа час, як высветліла выданне,

у дэпартаменце па міграцыі МУС Беларусі наогул адмаўляюць, што існуе працэдура прымусовага пазбаўлення грамадзянства.

Зараз Іваноў атрымаў даведку, што мае права атрымаць расійскае грамадзянства. Як кажа сам рэцыдывіст, ён хоча вярнуцца ў Беларусь або абжыцца з Расіі, але для гэтага яму патрэбна рашэнне ўладаў. На працу яго не бяруць з‑за адсутнасці неабходных дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?