Каля паўтара дзясятка маладзёнаў сталі ў 22:30 ля помніка Кірылу Тураўскаму ў цэнтры Гомеля і запалілі сьвечкі (на жаль, арганізатары вырашылі ўдзелу ў акцыі не прымаць і паглядзець збоку).
Пасьля заканчэньня мерапрыемства моладзь пачала разыходзіцца, аднак частка зь іх была затрыманая невядомымі людзьмі ў цывільнай вопратцы, якія прадставіліся супрацоўнікамі Цэнтральнага РУУС Гомеля. Пасьля гэтага юнакоў (каля дзесяці чалавек) адвезьлі ў гэты самы РУУС нібыта для высьвятленьня асобаў. Там з кожным пагутарылі па душох і прапанавалі прайсьці кастынг для ўдзелу ў сэрыяле «Салдаты», які й правялі двума лічбавымі відэакамэрамі і адным фотаздымачом.
Прыкладна праз гадзіну юнакоў адпусьцілі без складаньня пратаколаў, аднак, магчыма, ня ўсіх. Мэту затрыманьня і імёны "супрацоўнічкаў" высьвятліць так і не ўдалося.
Паводле ІЦ «Гарт»