Напярэдадні сканчэньня пагромных нулявых і пачатку непрасыпных дзясятых мы ўзялі ў палон мэгапапулярнага беларускага пісьменьніка, лякалізаванага ў нейкім нямецкім партовым гарадку. Цяпер думаем — адпускаць яго назад, ці крыху памучаць…

26 сьнежня ў кнігарні «Ў» — палонны Альгерд Бахарэвіч з палоннай жонкай Ксеніяй. Напужаны аўтар, ня ведаючы мераў нашай крыважэрнасьці, выказаў апошняе жаданьне – паглядзець свой улюбёны кінафільм, якім яны з жонкай бавяць доўгія невыносныя вечары на варожай чужыне.

Апошняя экзэкуцыя двухтысячных!!!

Бахарэвіч у ролі аракула, каралеўскага блазна і чашырскага коціка!

У праграме:

віно цераз край (нясіце з сабой — задарма мы можам толькі горычу накарміць)
чорна-белаекінамастацтва
прадказаньні цяжкай рукой пісьменьніка
пераўвасабленьні
фантастыка
містыка

эклектыка
Ноеў каўчэг
барадатая жанчына

Пачатак у 19.00. Уваход за неграшоўныя каштоўнасьці.

Нагадваем: уваход ТОЛЬКІ па паролях, колькасьць месцаў строга абмежаваная, сьпяшайцеся патрабаваць пароль па нумарах: +375299296821, +375297025479

Уваход у маскарадных строях – забаронены!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0