1 верасьня на прыступках Мірскага замку пройдзе арганізаваны каналам ОНТ канцэрт «Песьня году Беларусі. Частка 2», што зьбярэ самых папулярных беларускіх выканаўцаў, паводле рэйтынгу вядомых FM-радыёстанцый. Найлепшую песьню вызначаць гледачы інтэрактыўным галасаваньнем пасьля паказу тэлевэрсіі канцэрту.

У гэты ж дзень пад адкрытым небам пройдзе фэстываль «Ноч агню ў Мірскім замку». Ён перанясе гледачоў у казачны, захапляльны сьвет піратэхнічных эфэктаў і фаервэркаў. Каманды з Расеі, у тым ліку маскоўскае «Камікадзэ Шоў», Чэхіі, Украіны, Малдовы і Беларусі пакажуць вогненную імпрэзу ў муроў старажытнага замку.

Фінальным акордам «Музычных вечароў» стане паўтарагадзінны канцэрт саліста легендарнага гурта «Modern Talking» Томаса Андэрса, які ў суправаджэньні музыкантаў а 15.00 правядзе sound-chek, а ўжо вечарам пад зорным небам гледачы пачуюць новыя песьні, вядомыя хіты «Modern Talking» і рамантычныя баляды.

Пачатак канцэртаў 1 і 2 верасьня а 20-й і 22.30

Паводле Беларускія навіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0