28 снежня ў Гомельскім раёне аўтамабіль «Опель», якім кіраваў пенсіянер 1947 года нараджэння, пераехаў двух мужчын, якія ляжалі на дарозе. Яны памерлі на месцы аварыі.

Як паведаміла старшы інспектар аддзела УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Іна Голік, трагедыя адбылася прыкладна а 17 гадзіне у вёсцы Калініна.

«Опель» рухаўся па аўтадарозе Гомель — Ветка ў бок райцэнтра. Пры сустрэчным раз’ездзе ён здзейсніў наезд на мужчын 1976 і 1967 гадоў нараджэння, што ляжалі на шашы.

Абодва непрацуючыя мясцовыя жыхары. Мяркуецца, што яны былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?