Радыё «Свабода» падвяло літаратурныя вынікі года. Найлепшай кнігай прызнаны «Цэнтр Еўропы» Уладзіміра Някляева.

Рэйтынг найлепшых кніг 2009 года склалі 20 экспертаў, сёлетнія ўдзельнікі перадачы «Дом літаратара». У большасці гэта пісьменнікі. Таму дамінуе мастацкая літаратура.

Выніковыя рэйтынгі «НН» і Радыё «Свабода» перагукаюцца. Так, у абедзвюх дзясятках найлепшых кніг аказаліся «Цэнтр Еўропы» Уладзіміра Някляева, «Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся» Уладзіміра Арлова, «Нацыянальнасць — Беларус» Алега Латышонка, «Барацьба за вызваленне» Антона Луцкевіча, «Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах» Сяргея Шапрана, «Як?» Сяргея Дубаўца. Супадзенні па шасці пазіцыях паказваюць найбольш значныя кнігі, выдадзеныя сёлета. Варта прыслухацца да экспертаў, калі шукаеце, што пачытаць.

Дзясятка найлепшых кніг 2009 года паводле версіі «Свабоды» выглядае так:

1. Уладзімір Някляеў. Цэнтар Еўропы.

2. Уладзімір Арлоў. Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся.

3. Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця.

4. Вільгельм Гаўф. Халоднае сэрца. Паслямова Альгерда Бахарэвіча.

Міхась Скобла. Акно для матылькоў.

5. Генадзь Бураўкін. Выбраныя творы.

6. Алесь Разанаў. Сума немагчымасцяў.

Паслаў бы Табе душу: Ліставанне Рыгора Барадуліна з маці.

7. Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Гародні.

Алег Латышонак. Нацыянальнасць – Беларус.

Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне.

8. Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах.

Сірожа Пістончык і Уласік Смаркач. Йопыты двух маладых нелюдзяў.

9. Сяргей Дубавец. Як?

10. Ігар Бабкоў. Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?