Ніякай «амністыі» нецвярозым кіроўцам у навагоднюю ноч не будзе. Пра гэта 29 снежня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску заявіў начальнік УДАІ УУС Мінаблвыканкама Мікалай Караткевіч.

Паводле яго слоў, некаторыя кіроўцы лічаць, што ў навагоднюю ноч магчымы паслабленні ў кантролі з боку ДАІ. «Яны пасля двух‑трох келіхаў шампанскага або іншай моцнай вадкасці садзяцца за руль і думаюць пры гэтым, што супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праявяць да іх паблажкі за язду ў нецвярозым стане — усё‑такі Новы год.

Я хацеў бы засцерагчы іх — гэтага не будзе. Хутчэй, будзе наадварот», — адзначыў Караткевіч.

Паводле яго слоў, падчас навагодніх святаў ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Таксама ў поўным аб’ёме будуць працаваць перасоўныя наркалагічныя пункты. «Пры гэтым асабліва ўвага будзе надавацца не толькі выкананню кіроўцамі правілаў дарожнага руху, тэхнічнаму стану аўтамабіля, але і фізічнаму стану самога кіроўцы», — заявіў Караткевіч.

Ён таксама папярэдзіў кіроўцаў, што ў навагоднюю і пераднавагоднюю ноч магчымы змены і абмежаванні руху транспарту. «З улікам гэтага асаблівую ўважлівасць павінны праяўляць не толькі кіроўцы, але і пешаходы. Асабліва тыя, якія дагэтуль не носяць на адзенні святлоадбівальныя элементы», — папярэдзіў Караткевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?