Цяперашні выгляд коляшняга КПП «Чарлі».

Цяперашні выгляд коляшняга КПП «Чарлі».

Толькі цяпер, 20 гадоў пасля падзення Берлінскага Муру, можна з упэўненасцю сказаць, што забіты апошні цвік у труну камунізму савецкага ўзору: сетка закусачных «Макдональдс» мае адкрыць філіял на самым вядомым КПП паміж двума Берлінамі, пераходзе «Чарлі».

Брытанская газета «Таймс» паведамляе, што новы філіял «Макдональдсу» паўстане проста насупраць Музея берлінскага Муру. Харчовая сетка, якая даўно зрабілася хадзячай назвай для амерыканскага капіталізму, папрасіла і атрымала дазвол адкрыць там сваю закусачную.

Прапускны пункт, які амерыканскія жаўнеры ахрэсцілі «Чарлі», быў адны з самых важных пераходаў паміж Заходнім і Усходнім Берлінам з часоў падзелу гораду ў 1961 годзе і ажно да ўрачыстага ўз’яднання ў 1989. У апошнія гады на месцы КПП і навокал буяе гандаль, разлічаны найперш на турыстаў: адчыніўся шмат крамаў і сувенірных шапікаў, а па вуліцы ходзяць мясцовыя, пераапранутыя ў савецкіх і амерыканскіх жаўнераў часоў халоднага процістаяння, прапануючы мінакам зняцца за грошы. Дзеля мацнейшага эфекту тут узноўленыя колькі шлагбаум і вартавая будка, а таксама шыльда з гістарычным надпісамі «Вы ўехалі ў амерыканскую зону».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?