На навагоднюю сустрэчу да Лукашэнкі не запрасілі «Нашай Нівы». Не было таксама самай тыражнай незалежнай газеты «Народная воля», самага папулярнага навіннага выдання Белнэту Charter97.org.
Не запрасілі таксама радыё «Свабода», ТВ «Белсат», Еўрарадыё. І сярод мясцовых выданняў таксама не запрасілі ніводнага з тых, якія наважваюцца Лукашэнку адкрыта крытыкаваць. Ніводнага!
Калі і недзяржаўных і запрасілі, дык толькі тых, хто ад змусу (рэгіяналы) ці праз фармат (агенцтва БелаПАН) асабіста Лукашэнкі не крытыкуюць.

Кіраўнік дзяржавы, маючы дыктатарскую ўладу, баіцца найменшай крытыкі.

Гэтая прэс-канферэнцыя паказала, якога тыпу плюралізм хоча трымаць Лукашэнка. Такі, пры якім бы ніхто ані слоўцам не ставіў пад пытанне ўладу ягонага клану. І курс, які гэты клан рэалізуе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?