Хакеісты мінскага «Дынама» выйшлі ў фінал прэстыжнага «Кубка Шпэнглера», які праходзіць перад Новым годам у Швейцарыі.

Для выхаду ў фінал беларусам было неабходна перамагаць у апошняй гульні групавога раунду зборную Канады. Паўночнаамерыканцы ў асноўным складзеныя з канадскіх хакеістаў, што гуляюць у Еўропе.

З цяжкасцю, але «Дынама» задачу выканала.

Лік — 4:3 (Міка Ёкела, 9, Дзяніс Качаткоў, 24, 32, Сяргей Варламаў, 42; Курціс Маклін, 12, Шон Хейнс, 35, Жан‑П’ер Віж’е, 52).

Заўтра ў фінале «Дынама» сустрэнецца з пераможцам дуэлі швейцарскага «Давоса» і нямецкага «Мангейма». Пачатак вырашальнай гульні а 13:00.

«Кубак Шпэнглера» разыгрываецца штогод ад 1923 году.

Летась пераможцам было маскоўскае «Дынама».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?