З новага года на Першым нацыянальным тэлеканале «БТ» стартуе новы праект — «Лёгка сказаць», пра гэта піша газета «Антенна».

Аўтарам і вядучай новай тэлеперадачы пра жонак вядомых людзей краіны будзе Вікторыя Сянкевіч, якую мы ведаем па праграме «Панарама».

Прычым у праграме «Лёгка сказаць» расказваць будуць не толькі пра жонак, што знаходзяцца ў цені сваіх мужоў, але і тых, якія робяць кар’еру ці значны ўнёсак у грамадскае і культурнае жыццё. Знятыя відэафільмы пра жонку прэм’ер?міністра Сяргея Сідорскага, жонку Мікалая Яроменку?старэйшага Галіну Арлову.

Аўтарам ідэі праекта выступіў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка.

На пытанне «Антенны», ці варта чакаць фільм пра жонку Аляксандра Мартыненкі — першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлю Пяткевіч, стваральнікі праекта адказалі наступнае:

«Пакуль не было такіх планаў і прапановаў, але калі гледачы звярнуцца з такой просьбай, мы падумаем…»

Прэм’ера праекта ў наступную суботу, 9 студзеня, у 17:25 (БТ).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?