Калі вы яшчэ не ведаеце, як сустрэць Новы год — можаце не перажываць, вас чакае падарунак прыроды. У навагодні вечар жыхары Беларусі змогуць назіраць частковае зацьменне месяца.

Зямля заслоніць ад Сонца 8% працэнтаў бачнага дыска паўднёвай частцы Месяца. З’ява пачнецца 31 снежня а 19‑й гадзіне, дасягне піку ў 21:30 і скончыцца перад самым наступленнем Новага года.

Зацьменне, праўда, можна будзе пабачыць, калі Месяц не закрыюць хмары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?