У найбліжэйшыя суткі, 1 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, месцамі невялікі снег.

Днём у паўднёва‑заходніх раёнах сіноптыкі прагназуюць ўмераны снег, слабую завіруху. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах — туман. Вецер усходні, ноччу слабы, днём — 6‑11 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 5 да 11 градусаў марозу, пры праясненнях — да мінус 13‑16 градусаў. Днём слупок тэрмометра пакажа ад 2 да 8 градусаў ніжэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?