Хакейны клуб «Дынама» Мінск (галоўны трэнер – Аляксандр Андрыеўскі) стаў пераможцам найстарэйшага хакейнага турніру Еўропы – Кубак Шпэнглера.

Турнір праходзіў у швейцарскім Давосе з 26 па 31 снежня.

У фінальным матчы 31 снежня «Дынама» перамагло «Давос» з лікам 3:1 (1:0, 1:0, 1:1, Аляксандр Кулакоў, 9, Дзяніс Качаткоў, 25, Дзмітры Мялешка, 60, Юрай Колнік, 41).

«Дынама» і «Давос» гулялі ў першым туры аднаколавага турніру, і тады швейцарцы перамаглі – 3:2. Мінчукі затым атрымалі тры перамогі запар. 27 снежня выйгралі ў «Мангейма» 2:1, разграмілі 29 снежня «Энергі» (Карлавы Вары, Чэхія) – 8:0 і, урэшце, 30 снежня перамаглі зборную Канады (складаецца з гульцоў, што выступаюць у Еўропе) – 4:3.

***

Кубак Шпэнглера праводзіцца ад 1923 г.

Сёлета праводзіўся 83-ты раз (некалькі разоў турнір не праводзіўся з прычыны Другой сусветнай і фінансавых праблем).

Беларускі клуб упершыню браў удзел у гэтых прэстыжных спаборніцтвах.

Традыцыйна гаспадары турніру запрашаюць на наступны год пераможцаў сёлетняга турніру.

***

Што да «Дынама», то клуб 1 студзеня вяртаецца ў Мінск, каб адразу вылецець у Сібір, дзе працягнуць удзел у сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. 3 студзеня ў Новасібісрку мінчукі згуляюць з клубам «Сібір».

У Мінск вялікі хакей вернецца 14 студзеня, калі «Дынама» згуляе з магнітагорскім «Металургам»,

16-га – матч з «Аўтамабілістам», а 18-га – з чэлябінскім «Трактарам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?