Не[над]звычайным чынам вядомы амерыканскі рызыкант, фанат аўтаспорту Трэйвіс Пастрана адзначыў надыход новага 2010 года.

Падчас вялікага шоу ў Лонг-Біч бліз Лос-Анджэлеса (Каліфорнія) ён разагнаў аўто «Субару Імпрэза СТІ» да хуткасці 150 км/г і, выкарыстоўваючы спецыяльную рампу, скокнуў па-над Вясёлкавай затокай ды шчасліва прызямліўся па іншы яе бок.

82-метровы палёт Трэйвіса Пастраны з'яўляецца цяпер найлепшым вынікам у свеце.

Ранейшы рэкорд належаў Кену Блоку — 52 метры, усталяваны рэкорд быў у 2006 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?