Лідэр БХД Павал Севярынец атрымаў на сьвяты праз электронную пошту ліст ад «прастытуткі Волі», якая месяц таму абвінаваціла аднаго з сузаснавальнікаў БХД Георгія Дзьмітрука ў запазычанасьці нібыта за пэўныя «паслугі».

Вось некаторыя вытрымкі з ліста, разасланага прэс‑службай БХД (захаваныя мова і правапіс арыгіналу):

«Павел. Пишу в надежде на взаимность. Георгий из Бреста о тебе много рассказал. Что ты порядочный человек особенно. Что ты чесный и добрый и даже муху никогда не обидел. Деньги для тебя не главное… А деньги что не заплатил Жора мне не такие радосные и уже не надо. Давай встретимся, позвони мне пожалуста по телефону 80295082541. Перед тобой Паша готова покаяться и даже свои видео‑фильмы с Жорой зжечь. Оля»

Павал Севярынец лічыць, што гэта чарговая правакацыя КДБ, а значыць «БХД добра дапякла гэты рэжым»:

«І сьмех, і грэх. З гэтае пісулькі надта ужо яўна тырчаць гэбэшныя рожкі і капытцы. Спачатку суд у Наваградку 29‑30 сьнежня, пад Новы год, потым позва на Раство 6 студзеня, цяпер вось такое «віншаваньне» на Дзень народзінаў».

Нагадаем, 1 сьнежня сфальшаваныя аўдыёзапіс супраць сустаршыні БХД Георгія Дзьмітрука зьявіўся на адным з форумаў у Байнэце, а таксама быў разасланы большасьці інфармацыйных рэсурсаў. «Дзяўчаты», якія падпісаліся як прадстаўніцы «древней профессии Оля, Лена и Оля», абвінавацілі Дзьмітрука ў запазычанасьці нібыта за пэўныя «паслугі».

Георгій Дзьмітрук запрасіў «дзяўчынак» на прэс‑канфэрэнцыю БХД 2 сьнежня, аднак туды так ніхто і не прыйшоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?