Дзьве дачкі і сын у мяне. Ой, усякага было!
Яны самі нічога врэднага ня робілі, у мене дубец во там во тарчаў. І сваіх вырасціла і ўнукаў чатырох выгадавала, там дубец тарчаў, «бярозавая кашка». Схаваюць, схаваюць, а як падраслі, дык дастануць, паламаюць, схаваюць, каб мама ня біла. А я іду з работы, ізнова прынясу, уторкну. Я іх ня біла крэпка, а папужаю. Пастрашыш толькі.

Адзін раз, то была крэпка ўдарыўшы, я і сягоння жалею. За чужое… Баба звіла. Іду з работы, яны ж дома былі, меншыя гэты, я знаю, што яны нікуды ніколі не хадзілі, яны былі добрыя ў мяне рэбяты, дзякуй Божаньку. Тады, прыходзіць баба, а я гэта без вніманія, забыла што яна сплятліўка, а ейныя былі врэдныя рэбяты. Толька я да хаты, ай ну, ляціць яна, гэта такая Тамара, кажаць: «І твае рабяты былі ў старажоўцы вокны пабілі. І твае там рабяты былі. Прыедзець участковы разбіраца». Я ж ўжо ім тутака добра дубцом дала, не дубцом як дубцом, на каленкі пастаўлю, пастаяць. Прыходзіць саседка: «Што ты робіш? Не наказывай, яны там не былі». І гляжу, адна і другая бягуць, кажаць: «Ну мы знаем, што ты будзеш ругацца на іх, што…»

Ну, я не хацела, каб яны нідзе ні хадзілі. У мяне во, відзеце самі, во панасажывала і ўсякіх фруктаў, усякай, каб нідзе не хадзілі рэбяты па чужых гародах. І не люблю, з дома не хадзіла і сама, і рэбяты не хадзілі. І на ўнукоў сваруся, каб не хадзілі нідзе. Выраслі ўжо байбасы бальшыя, ай, толькі да водкі вот прывыклі і ўсё піць. Не памагаець маё… Ну, пасварылася, але ж разабраліся, што ж яны там ні былі, не вінаватыя. Так вот за іх, і не адна я, яшчэ там бабка тожа таксама кажаць. Вот за аднэй сколька мы пастрадалі, мае рэбяты пастрадалі, і гэна баба была таксама строгая. Ай, не хацелі, каб бадзяліся і врэд рабіць, а ў гэнай былі врэдныя, яны і цяпер, яны і выраслі врэдныя. Некаму памагчы было, адна, і на работу нада, і сваё, і на работу, і ўсё на свеце, ну дзе ж ты? Каб эта бабуля якая яшчэ была блізка, ці што-небудзь, а то не было нікога. Хаджу па вёсцы, прашу, каб паглядзелі, прыглядалі іх і ўсё, каб дзе-небудзь не бадзяліся. Ну але дзякуй Божаньку, што яны нідзе не лазілі. Ніхто ні разу не сказаў. Тут во старушка адна жыла, дык, помню, у яе яблынька была, такая салодкая. Прыносіць карзінку яблыкаў, а яна бедная такая была, мы ей самі памагалі. А яна прыносіць яблыкаў. «Нашто ж ты, — кажу, Манечка, нясеш? Ай-я-я! Ты сама з’сі. У цябе ж німа». «Я прынесла табе за гэта, што твае рэбяты добрыя ні разу ў мяне не былі ў гародзе, ні разу нада мной не пасмеялісь». Прынесла канфет раз пачачку такую, настаяшчую. «Гэта за гэта, што яны мяне ніколі не наругалісі». А я што, што-небудзь знала, што ў яе чаго не хватала, дам і яны і нясуць. Тады давольныя, а я ім: «А што ж яна вам сказала?» — «Баба Манька сказала «дзякуй».

Запісана ў Шаркаўшчынскім р-не

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?