1 студзеня ў Мінску прайшла прэзентацыя грэка‑каталіцкага «Царкоўнага календара» на 2010 год.

Сёлета каляндар мае тытул «Жыровіцкая Заступніца — Маці Еднасці» і прысвечаны ён 280‑м угодкам каранавання папскімі каронамі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы. Таму ў ім змешчаныя розныя спіскі Жыровіцкай Іконы і фрагменты Акафісту, які чытаецца перад ёй.

Згодна са шматгадовай традыцыяй царкоўных календароў выдаваных для грэка‑каталіцкіх парафій у Беларусі ў календарыуме на кожны дзень, акрамя імёнаў святых, пададзены біблійныя чытанні на Літургіі.

Каляндар выдадзены на замову грэка‑каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.

Яго можна атрымаць за ахвяраваньне ў грэка‑каталіцкіх парафіях Царквы.

У выпадку немагчымасці знайсьці каляндар, зьвяртацца па дапамогу на адрас: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?