Шматфункцыянальны культурна‑спартыўны комплекс «Мінск‑Арэна» афіцыйна адчыніцца пры канцы студзеня. Дакладная дата адкрыцця пакуль не ўстаноўлена,

але вызначана, што 30 студзеня на лёдзе «Мінск‑Арэны» адбудзецца матч зорак Кантынентальнай хакейнай лігі.

Пра гэта паведаміў у нядзелю журналістам міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан.

26 снежня трыбуны новабудоўлі ўпершыню прынялі 15 тыс. гледачоў падчас выпрабавальнага запаўнення.

Алег Качан зазначыў, што зараз ідзе праца над канчатковым давядзеннем усіх сістэм, правяраецца функцыянаванне табло, святла, гуку, кандыцыянераў ды іншага абсталявання.

«Мінск‑Арэна» стане найбуйнейшым закрытым стадыёнам Беларусі, а пакуль першынство належыць «Бабруйск‑Арэне», трыбуны якой могуць змясціць 7 тыс. гледачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?