Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 4 студзеня заяве рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергіі «АДУ», якое ўваходзіць у склад дзяржаўнага канцэрна «Белэнерга».

Як адзначаецца ў заяве, «да гэтага часу расійскія энергетычныя кампаніі ААТ «ФСК ЕЭС» і «Інтэр РАО ЕЭС» не ўзгаднілі з беларускім бокам умовы транзіту электраэнергіі па тэрыторыі Беларусі для энергазабеспячэння спажыўцоў Калінінградскай вобласці і для камерцыйных паставак у краіны Балтыі».

Разам з тым «такі транзіт расійскі бок ажыццяўляе», заяўляюць у РУП «АДУ». Па стане на 4 студзеня 2010 года аб`ём несанкцыянаванага транзіту склаў каля 39,5 млн кВт-гадз.

«Гэтыя дзеянні расійскага боку вымушаюць беларускі бок разглядаць меры па спыненні несанкцыянаванага камерцыйнага перамяшчэння электраэнергіі праз сеткі беларускай энергасістэмы, што можа паставіць пад пагрозу надзейнае энергазабеспячэнне спажыўцоў Калінінградскай вобласці, у тым ліку насельніцтва», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?