Беларусь фізічна не можа стварыць энергетычную блакаду Калінінградскай вобласці. Для гэтага ёй прыйдзецца абмежаваць энэргазабеспячэнне ва ўсім паўночным захадзе Расіі, а таксама адключыць частку Літвы, паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Янтарэнэрга» Міхаіл Цыкель.

«Пару хвілін таму я звязваўся з Масквой, з галоўным дыспетчером ААТ «СА – ЦДУ ЕЭС» Бандарэнка, які паведаміў, што акрамя інтэрнэтаўскай інфармацыі, ніякімі афіцыйнымі звесткамі з Беларусі не валодае», — сказаў Цыкель.

«Паводле звестак галоўнага дыспетчара, у цяперашні час усё працуе ў балансе, і на Паўночным Захадзе ў тым ліку», — удакладніў кіраўнік «Янтарэнэрга».

Цыкель мяркуе, што Беларусь не стане абмяжоўваць транзіт у Літву «праз дамоўленасці з Еўрасаюзам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?