Знойдзены нож, якім, як мяркуецца, была забітая касір абменніка ля мінскага ўніверсама «Аўтазаводскі». Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

«Гэта самаробны кухонны нож з наборнай ручкай.

Яго нядаўна знайшла ў снезе жанчына непадалёк ад месца забойства», — паведамілі ў Генпракуратуры.

Як раней паведамлялася, каля ўніверсама «Аўтазаводскі» (вул. Варвашэні) вечарам 10 снежня 2009 года быў знойдзены труп касіра абменнага пункта валюты 21‑гадовай мінчанкі Таццяны Пятровай. Цела дзяўчыны з мноствам колата‑рэзаных ранаў на шыі і целе знайшоў кіроўца‑інкасатар. Па факце забойства заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.139 «Забойства» КК Беларусі.

У ходзе расследавання злачынства быў прароблены вялікі аб’ём працы, прагледжаныя сотні гадзін відэазапісаў з камер назірання. Устаноўлена, што злачынца прыходзіў на працягу некалькіх дзён да абменнага пункту, аглядаючы магчымыя шляхі пранікнення і адыходу.

На адным з запісаў бачна, што да яго падышоў і некаторы час размаўляў невядомы мужчына.

Любая інфармацыя, нават нязначная, можа прадстаўляць вялікую каштоўнасць для следства, зазначаюць у пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?