Прагноз надвор’я на 7 студзеня.
У бліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е.
Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём у паўночна‑ўсходніх раёнах сіноптыкі прагназуюць моцны снег і мяцеліца. На дарогах снежныя заносы.
Месцамі галалёд, галалёдзіца, Наліпанне мокрага снегу. Вецер ўсходні з пераходам на паўднёва‑заходні, 6‑11 метраў за секунду. У асобных раёнах яго парывы будуць дасягаць 15‑18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ноччу складзе 4‑10 градусаў марозу. У паўднёвых раёнах слупок тэрмометра пакажа 1‑3 градусы ніжэй за нуль.
Днём чакаецца ад 0 да мінус 7 градусаў.
0
0
0
0
0
0