Грамадзянам Ірана забаранілі супрацоўнічаць з шэрагам замежных арганізацый і СМІ, якія, на думку уладаў, з’яўляюцца ўдзельнікамі «мяккай вайны» супраць рэспублікі.
Прадстаўнікі іранскай разведкі абвясцілі, што да падбухторвання да беспарадкаў, якія адбыліся ў Іране пасля прэзідэнцкіх выбараў, датычныя каля 60 арганізацый з Еўропы і ЗША. Цяпер іранцам забаронена з імі супрацоўнічаць.
У спіс, у прыватнасці, патрапілі «Бі‑бі‑сі» і «Голас Амерыкі».