У Калінкавіцкім раёне замерз навучэнец Палескага аграрнага каледжа імя В.Ф.Міцкевіча (Калінкавічы).

Як паведамілі ў раённай пракуратуры, труп маладога чалавека знайшлі раніцай 4 студзеня работнікі сельгаспрадпрыемства «Дружба‑Аўцюкі» каля важніцы зернесушыльнага комплексу ў вёсцы Сырад.

Падчас праверкі высветлілася, што студэнта першага курса каледжа, жыхара вёскі Сырад, апошні раз бачылі жывым позна вечарам 31 снежня. Бацькі занепакоіліся тым, што сын не прыйшоў дадому,

аднак сябры маладога чалавека падумалі, што ён мог паехаць святкаваць Новы год у Калінкавічы, таму адразу хлопца шукаць не сталі.

2 студзеня бацькі зніклага звярнуліся ў міліцыю з заявай. 4 студзеня, пасля выхадных, рабочыя зернесушыльнага комплексу расчышчалі снег і знайшлі цела замерзлага хлопца. Верагодна, ён заблукаў у навагоднюю ноч і замерз.

Папярэдняя прычына смерці — пераахаладжэнне. Пракуратура праводзіць праверку па факце гібелі маладога чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?