Праваабарончая арганізацыя Human Rights Writers Association звярнулася да парламента Нігерыі з петыцыяй, у якой назвала прэзідэнта краіны «зніклым» і заклікала да яго пошукаў.

 Можа вы яго дзе бачылі?

Можа вы яго дзе бачылі?

На думку праваабаронцаў, доўгая адсутнасць прэзідэнта Умару Яр-Адуа стварыла вакуум улады і спарадзіла занепакоенасць сярод насельніцтва.

Прэзідэнт Нігерыі быў шпіталізаваны ў Саудаўскай Аравіі шэсць тыдняў таму.

Са свайго боку Нігерыйская асацыяцыя адвакатаў падала прашэнне аб перадачы ўлады ў краіне віцэ-прэзідэнту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?