Ад імя следства па справе аб забойстве 21‑гадовай касіркі абменнага пункта валют «Абсалютбанка»

начальнік аддзела інфармацыі і сувязей з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры Пётр Кісялёў заклікаў злачынца з’явіцца з пакаяннем.

На сустрэчы з журналістамі 5 студзеня Кісялёў адзначыў, што ў выпадку яўкі з пакаяннем

«пакаранне, канешне, будзе, але мера адказнасці ў гэтым выпадку — іншая».

Расказваючы аб знойдзеным доказе — самаробным кухонным нажы з наборнай ручкай, прадстаўнік Генпракуратуры паведаміў, што праз некалькі дзён пасля забойства яго знайшла жанчына. Нож быў знойдзены на адлегласці ў некалькі соцень метраў ад месца злачынства, у двары дома ў раёне скрыжавання Партызанскага праспекта з вуліцай Варвашэні, дзе каля універсама «Автазаводскі» знаходзіўся абменны пункт.

Паводле слоў Кісялёва, пасля праведзеных экспертыз

можна практычна са стопрацэнтнай упэўненасцю сказаць, што знойдзены нож з’яўляўся прыладай злачынства.

«Дзякуючы гэтаму можна выйсці на меркаванага злачынца», — сказаў прадстаўнік Генпракуратуры. Ён не стаў адказваць на пытанне, ці знойдзены на нажы адбіткі, адзначыўшы, што даследаванне рэчавага доказу працягваецца. У прыватнасці, на прадмет вывучэння саставу сталі, каб даведацца, з якой загатоўкі і дзе ён мог быць зроблены.

Паводле слоў Кісялёва, такі нож мог быць выраблены ў заводскіх або саматужных умовах, і для яго вытворчасці асаблівых навыкаў не трэба. Не выключыў прадстаўнік Генпракуратуры і таго, што нож мог быць выраблены ў месцах пазбаўлення волі.

Ён паведаміў, што жанчына, якая знайшла нож, не застанецца без узнагароды.

Як адзначыў Кісялёў, па справе «апытаны тысячы людзей, высветлены некаторыя цікавыя абставіны», аб якіх ён гаварыць не стаў, спасылаючыся на тайну следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?