Ад 21 ліпеня зьнік сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў, перакладчык Антон Тарас. У гэты дзень увечары ён апошні раз размаўляў з бацькамі праз тэлефон. З таго часу ён болей не выходзіў на сувязь.

Цэнтральны РУУС Менску вядзе сьледзтва па заяве бацькоў А.Тараса з 25 ліпеня. Пазьней была ўзбуджаная крымінальная справа па факце яго зьнікненьня. За гэты час удалося высьветліць, што 22 ліпеня на імя Антона Тараса ў Баранавічах быў набыты білет да Кіева на пасажырскі цягнік 459 Рыга–Вільня–Сімферопаль у 1-шы вагон, месца №9.

Калі вы нешта бачылі ці ведаеце, што непасрэдна або ўскосна пралівае сьвятло на тое, дзе можа быць Антон Тарас, – неадкладна зьвяжыцеся з намі альбо зь ягонымі бацькамі ў Менску.

Антону Тарасу 31 ліпеня споўнілася 23 гады. У яго ёсьць двухгадовая дачка Вера. Ён браў удзел у сакавіцкіх падзеях на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Быў затрыманы АМОНам і адбыў 11 сутак адміністрацыйнага арышту на Акрэсьціна.

Ён сын публіцыста «НН» Віталя Тараса і ўнук літаратара Валянціна Тараса. Ён сам друкаваўся ў «НН» як празаік у 1998–2000 гадах.

Тэлефоны БАЖ:

(375-17) 203-63-66, 226-70-98. Э-адрас: [email protected]

Тэлефоны бацькоў:

(375-17) 290-65-29; (375) 296-04-37-39; 291-57-49- 01

Э-адрас бацькоў: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0