Новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Бенедзікт Халер прыбудзе ў Беларусь і афіцыйна пачне дзейнасць 18 студзеня. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка офіса Жандос Асанаў.

Да назначэння ў Мінск Халер займаў пасаду пасла па спецыяльных даручэннях МЗС ФРГ па пытаннях антысемітызму і Халакоста.

На пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ 30 снежня 2009 года ў Вене было прынята рашэнне аб прадаўжэнні мандата Офіса АБСЕ ў Мінску на адзін год, да 31 снежня 2010 года. Беларуская дэлегацыя пры АБСЕ ў ходзе кансультацый, якія папярэднічалі прыняццю такога рашэння, пацвердзіла прынцыповую згоду на прадаўжэнне мандата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?