YouTube, адзін з найбуйнейшых сеціўных відэапарталаў, падвёў вынікі году. Як выявілася, самым папулярным відэа сёлета зрабіўся феерычны выступ спявачкі-аматаркі Сьюзан Бойл на брытанскім шоў «Britain's Got Talent» («Ёсць таленты ў Брытаніі»).

Сьюзан Бойл — беспрацоўная шатландка. Ёй пад пяцьдзесят гадоў, і яна відавочна не ўпісваецца ў папсовы стандарт прыгажосці. Тым не менш, гэтая смелая жанчына здолела зацьміць гламурных поп-дываў сваёй абаяльнасцю і талентам. Праглядаючы гэтае відэа, атрымліваеш задавальненне не толькі ад выступу, але і ад рэакцыі публікі. Тыя, хто яшчэ некалькі імгненняў таму ледзь стрымліваў скептычныя ўсмешкі пры поглядзе на дзіўную канкурсантку, пры першых гуках яе спеву былі проста агаломшаныя тым, што яны пачулі.

Гісторыя Сьюзан яшчэ раз вучыць нас таму, як важна заставацца самім сабой:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?