Мінскае «Дынама» працягвае сібірскае турне ў рамках рэгулярнага першынства КХЛ. На праваслаўнае Раство беларусаў прымалі ў Новакузнецку.
Мясцовы «Металург» займае апошняе месца ва Ўсходняй канферэнцыі.

«Дынамаўцы» адкрылі лік напрыканцы першага перыяду. Адзначыўся Сяргей Варламаў. На 28‑ай хвіліне Аляксандр Галовін зрабіў лічбы роўнымі.

Напэўна, гэта раззлавала каманду Андрыеўскага. Потым закідвалі толькі «зубры» — Плэт, Кулакоў, Варламаў. «Дынама» перамагло з лікам — 4:1.

Цяпер мінчане маюць 50 пунктаў пасля 40 гульняў, і займаюць перадапошні радок у Заходняй канферэнцыі. На тры пункты і адну гульню больш у рыжскага «Дынама».

Наступны матч «зубры» правядуць 9 студзеня ў Маскве супраць ЦСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?