Здарэнне адбылося 6 студзеня на прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Максіма Танка. Да Міхала Нядзвецкага стаў чапляцца мужчына, які назваўся ахоўнікам аднаго з банкаў.

Паміж імі адбылася сутычка. У выніку Нядзвецкі атрымаў каля 15 удараў нагамі ў твар і па галаве. У хлопца зафіксавалі траўму правага вока і чэрапна‑мазгавую траўму лёгкай ступені. У будынку Цэнтральнага РУУС Нядзвецкі быў згубіў прытомнасць. У шпіталі хлопцу наклалі швы на брыво.

Міхал Нядзвецкі падаў заяву ў Цэнтральны РУУС з просьбай распачаць крымінальную справу па факце збіцця.

Міхал Нядзвецкі вядомы як арганізатар штогадовай культурнай прэміі «Кліп‑марафон».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?