На паказальным турніры Hong Kong Tennis Classic беларуска Вікторыя Азаранка выступае за зборную Еўропы. У паўфінале яе каманда абыграла зборную Амерыкі.

Свой унёсак у гэту перамогу зрабіла і наша суайчынніца, разграміўшы аргенцінку Гізэлу Дулка – 6:1 (паводле ўмоваў турніра гэты двубой быў аднасэтавым). Агульны лік матча – 3:1 на карысць Еўропы.

У другім паўфінале Расія абыграла Азію – 3:1. Фінальны матч пачнецца 8 студзеня ў 16.30 па мінскім часе паядынкам Вікторыі Азаранка і Веры Званаровай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?