Уплывовая міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» выказала заклапочанасць планамі беларускіх уладаў узмацніць кантроль над Інтэрнетам «у краіне, дзе свабода выказвання і так абмежаваная». Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе сайце.

«Рэпарцёры» маюць на ўвазе ўказ кіраўніка дзяржавы «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнет», які трапіў да журналістаў у сярэдзіне снежня і які зараз дапрацоўваецца на ўрадавым узроўні.

«Мы павінны асабліва падкрэсліць нашу заклапочанасць гэтым законапраектам, які пагражае свабодзе слова online і праву кожнага выказваць меркаванні ананімна без страху рэпрэсій з боку ўладаў», — заяўляюць «Рэпарцёры».

Усе спробы супакоіць грамадскасць, на думку арганізацыі, не могуць схаваць рэпрэсіўнага характару праекта дакумента, які «падштурхне „інтэрнаўтаў“ да самацэнзуры».

Арганізацыя не выключае, што перагледзіць свой спіс «ворагаў Інтэрнету», у які ўваходзяць Паўночная Карэя, Кітай, Іран і іншыя краіны, але ў якім зараз няма Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?