Беларускі форвард «Манрэаль Канадыенс» Андрэй Касціцын праз праблемы з левым каленам рызыкуе прапусціць Алімпіяду ў Ванкуверы.

У пятніцу хакеісту зрабілі аперацыю, і цяпер на лёд ён можа не выйсці цягам найбліжэйшых шасці тыдняў.

У гэтым сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі ў 40 матчах Андрэй Касціцын набраў 25 (12+13) балаў.

Пад пытаннем таксама ўдзел у Алімпіядзе беларускага абаронца «Каларада» Руслана Салея, а таксама форварда «Таронта» Міхаіла Грабоўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?