Уплыў магутнага цыклона Daisy на надвор`е ў Беларусі аказаўся слабейшым за прагназаваны, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

У ноч на 10 студзеня парывы ветру да штармавых значэнняў (15 м/с) адзначаліся толькі ў Бабруйску (Магілёўская вобласць), Акцябрскім (Гомельская) і Баранавічах (Брэсцкая). Днём у нядзелю вецер крыху ўзмацніўся (да 16 м/с у Бабруйску).

За дзень 9 студзеня і ноч 10 студзеня найбольшая колькасць ападкаў выпала на ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай абласцей — 8—11 мм, што складае ад 22% да 29% месячнай нормы. У Мінску за суткі выпала 2,2 мм ападкаў (5% студзеньскай нормы).

У той жа час адзначаўся значны кантраст начных тэмператур:

ад мінус 2—3 градусаў на поўдні Гомельскай вобласці да 18 градусаў марозу на поўначы Віцебскай.

Абрываў ліній электраперадачы ў сувязі з непагаддзю не зафіксавана, паведамілі ў МНС.

Між тым снегапады ў Еўропе прывялі да парушэння транспартных зносінаў, уключаючы паветраныя. У найбуйнейшым аэрапорце кантынента ў Франкфурце-на-Майне адменены сотні рэйсаў. Нядзельны вылет самалёта "Белавія" з Мінска ў гэты нямецкі горад быў затрыманы на гадзіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?