Брытанскія навукоўцы прагназуюць, што сярэдняя тэмпэратура на Зямлі сёлета будзе 14,58 градусаў. Гэта на шэсць сотых гарачэй, чым у рэкордным 1998-м.

А ў параўнанні з сярэдняй тэмпературай у 1960-х, сёлета будзе цяплей аж на 0,6°C, паведамляе BBC.

Прыгадайма, што зіма ў Беларусі ў 1998-м была сапраўды мяккай, 11 студзеня, да прыкладу, было +5. Што праўда, у 2005-м і 2007-м было яшчэ цяплей.

Гэтая ж зіма выдалася, як у песні, снежнай і марознай, і маразы адступаць не збіраюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?