У панядзелак пачнуцца перамовы паміж грэцкай і турэцкай абшчынамі наконт аб'яднання Кіпра. Усяго плануецца правесці два раўнды перамоваў, кожны з якіх працягнецца тры дні.

Бар'ер, які падзяляе Кіпр на дзве часткі – з грэкамі-кіпрыётамі на адной і з туркамі-кіпрыётамі на іншым баку, з'явіўся ў 1964 г. Праз 10 гадоў, пасля крывавых міжэтнічных сутыкненняў 1974 года і ўваходжаннем турэцкай арміі, бар'ер паміж дзвюма часткамі Кіпра стаў непраходнай сцяной.

Калючы дрот тут цягнецца на 180 км ад гарадка Какіна на паўночным захадзе вострава да Фамагусты – на паўднёвым усходзе. Забароненая зона (яе называюць яшчэ зялёнай лініяй) паміж двума народамі кантралюецца міратворцамі ААН. Зялёная лінія дзеліць нават сталіцу Кіпра Нікасію.

У 2003 годзе мяжа паміж дзвюма часткамі абтока была адкрыта, і цяпер прадстаўнікі грэкаў і турак-кіпрыётаў могуць пераходзіць на другі бок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?