24 жніўня, чацьвер. 18.00. вул. Машэрава, 8

Удзел у адкрыцьці возьмуць Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, а таксама музыкі Свабоды, аўтар найлепшага здымку на plenka.net будзе ўганараваны.

Ігар Крашэўскі, Вольга Рудніцкая й Хмара Захараўна сабралі найлепшыя фатаздымкі з Сакавіка, адтвараючы атмасфэру тых дзён.

«У вясновых падзеях мы ўдзельнічалі ўсе разам, але погляд у кожнага свой, унікальны. Сабраць нашыя «фотамеркаваньні» разам і паглядзець на падзеі, калі яны ўжо засталіся ў мінулым, – важна для таго, каб зразумець, што адбылося ў Беларусі й у нашых сэрцах. Вельмі рэдкімі сталі ў апошнія гады гэтыя прыклады шчырага задзіночаньня, таму яны асабліва дарагія й заслугоўваюць на вялікую ўвагу.

У нашай выставе акцэнт не на ўчыненым уладамі гвалце, а на мірным і разумным задзіночаньні свабодных людзей. Тых, хто нягледзячы ні на што паверыў у сябе й убачыў, што ён не адзін. Больш за тое, людзі не згубілі твар перад грубай сілай, ні на хвіліну не забылі, для чаго прыйшлі – дзеля міру й задзіночаньня. І гэта відавочна на гэтых здымках», – кажа кіраўнік праекту Ігар Крашэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0