З’явілася складанка кавераў айчынных музыкаў на замежныя хіты «Беларускі глобус». Усе песні запісаны па-беларуску.

На дыск увайшлі 15 кавераў. «Песні адбіралі найперш па геаграфічным прынцыпе, каб было прадстаўлена як мага болей краін свету. Разглядаліся выключна беларускамоўныя каверы», — адзначае менеджэр праекта Раман Латушка.

Песні на дыску амаль усе новыя. Толькі «Люстэрка ночы» Deadmarsh і «Карані свабоды» Ice Brains былі запісаны яшчэ ў 2002 годзе для складанкі «Hardcore Манія: Чаду!» .

Праект не з’яўляецца камерцыйным. Таму «Беларускі глобус» будзе распаўсюджвацца бясплатна.

Спампаваць кавер гурту Partyzone «Сонца» на «Sonne» Rammstein можна тут.

Складанка выглядае так:

«Крама» — Pink Floyd — «Another Brick in the Wall» («Мур»)

Termin X — Oasis — «Wonderwall» («Чароўны мур»)

«Мутнаевока» — Nirvana — «Very Ape» («Брудная малпа»)

Pete Paff — Metallica — «Nothing Else Matters» («Сродак і мэта»)

Re1ikt — Therapy? — «Knives» («Нажы»)

Neuro Dubel — Chłopcy z placu broni — «Kocham wolność» («Свабода»)

IQ48 — Depeche Mode — «Enjoy the Silence» («Аб чым марыш?»)

Зміцер Бартосік — Smokie — «What Can I Do» («Я мужык-беларус»)

Юрый Несцярэнка і Пётр Ялфімаў — Creedence Clearwater Revival — «Have You Ever Seen The Rain?» («Мару ўбачыць гэты дождж»)

VIR — Blind Guardian — «Born in a Mourning Hall» («Народжаны ля брамы пекла»)

Tlusta Lusta — Макsим — «Знаешь ли ты?» («Ведаеш ты?»)

Deadmarsh — Metallica — «Enter Sandman» («Люстэрка ночы»)

Андрэй Плясанаў — «Мандри» — «Не спи» («Два шляхі»)

Partyzone — Rammstein — «Sonne» («Сонца»)

Ice Brains — Sepultura — «Roots Bloody Roots» («Карані свабоды»)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?