Пра гэта заявілі ў прэсавым цэнтры менскай гарадзкой міліцыі, дзе заведзена пашуковая справа на зьніклага перакладчыка. Раней у міліцыі заяўлялі, што не выключаюць вэрсіі зьнікненьня ў сувязі з праблемамі ў сям’і.

Міліцыі вядома, што напярэдадні жонка Антона Тараса разам зь ягонай двухгадовай дачкой зьехала ў Індыю з іншым мужчынам. Ці накіраваўся, аднак, Антон Тарас таксама ў Індыю, пакуль ня высьветлена. У міліцыі кажуць: няма пакуль зьвестак пра гэта з маскоўскага аэрапорту Шарамецьева, адкуль мог вылецець у Індыю Антон Тарас.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0