20 жніўня (нядзеля) адбудуцца матчы 17-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Самыя цікавыя паядынкі пройдуць у Кунцаўшчыне і Барысаве.

У Кунцаўшчыне «Дарыда», што займае 4-е месца ў турнірнай табліцы, згуляе з дзейным чэмпіёнам «Шахтарам». Салігорцы цяпер ідуць трэцімі ў першынстве.

Пачатак а 17-й. Білет – 4 000.

У Барысаве лідэр чэмпіянату БАТЭ прыме менскі МТЗ-РІПА, які трэніруе былы трэнер барысаўцаў, а цяпер і галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Юры Пунтус.

Пачатак а 19-й. Білет – 4 000.

Астатнія матчы: «Дынама» (Менск) – «Нёман» (Горадня).

Стадыён «Дынама». Пачатак а 19-й. Білет 1 000 – 3 000.

«Дынама» (Берасьце) – «Тарпэда» (Жодзіна).

ГАСК «Берасьцейскі». Пачатак а 18-й. Білет 1 200 – 3 800.

«Гомель» – «Белшына» (Бабруйск).

Стадыён «Цэнтральны». Пачатак а 18-й. Білет 2 500 – 4 000.

Два матчы пройдуць у панядзелак.

У Маладэчне менскі «Лякаматыў» (Менск) – «Нафтан» (Наваполацак). Пачатак а 17-й. Білет 1 000.

У Віцебску тамтэйшы «Лякаматыў» – «Дняпро» (Магілёў». ЦСК «Віцебскі». Пачатак а 20-й. Білет 2 000 – 5 000.

Заўзятары менскай «Зоркі-БДУ», што выступае ў першай лізе, у суботу могуць наведаць матч зь «Лідай». Стадыён “Тарпэда”. Пачатак а 16-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0