Бяларучы Мінскай губ. Прыехала ў нашы Бяларучы нейкая кабеціна‑акушэрка; наняла кватэру і нават зачапіла вывеску, з добрую стальніцу, з надпісам, што тут жыве фельчарыца і акушэрка. Людзі ахвотна кінуліся да яе па раду, аж пакуль не выправіла яна на той свет аднэй кабеціны. Як толькі тая грыпнула, так і наша доктарка некуды прапала.
Васіль Быкаў друкуе сваю новую прыпавесць «Кошка і мышка»:
…Мышка верыла ў дабрыню, тым болей ад такой ладнай маладой кошкі, якой яна не зрабіла нічога кепскага. Мышка разумела, што ўвогуле кошкі — ворагі мышак, але ж, думала, і кошкі бываюць розныя: злыя і добрыя. Таксама, як і мышы. Яна во, напрыклад, зусім добрая мышка, нікому ніякага зла не ўчыніла…
Мышка да канца заставалася аптымісткай…