У Нью-Джэрсі будуць выкарыстоўваць марыхуану ў медыцынскіх мэтах. Цяпер яна дазволена для лячэння людзей, якія пакутуюць ад цяжкіх захворванняў, такіх як рак, СНІД і рассеяны склероз.

Закон не дазваляе вырошчваць наркотык — толькі атрымліваць ад ўрачоў — або ўжываць яго на публіцы. Таксама ўведзена абмежаванне ў 62 грама марыхуаны для аднаго пацыента на месяц.

Нью-Джэрсі стане 14 штатам ЗША, які легалізаваў марыхуану ў медыцынскіх мэтах.

Праціўнікі легалізацыі баяцца, што дазвол прывядзе да шырокага распаўсюджвання наркотыка сярод моладзі.

Між тым,

у Каліфорніі мясцовы заканадаўчы сход неўзабаве разгледзіць законапраект аб поўнай легалізацыі марыхуаны, які дазволіў бы ўжываць яе для задавальнення.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?