Маскоўская міліцыя расследуе беспрэцэдэнтную справу – кампанія, якая займалася абслугоўваннем вулічных відэакамер, замест рэальнай карцінкі паказвала міліцыянерам фальшывую.

Адна з кампаній, якія ўстанаўліваюць і абслугоўваюць камеры знешняга назірання, трапіла пад падазрэнне. Галоўнае следчае ўпраўленне Масквы ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 159 ( «махлярства») і артыкуле 273 ( «распаўсюд шкодных праграм для ЭВМ») КК у дачыненні да шэрагу супрацоўнікаў кампаніі «Строймонтажсервис». 23 снежня па гэтай справе быў арыштаваны Дзмітрый Кудраўцаў, якога следчыя органы лічаць кіраўніком «Строймонтажсервиса». У якасці падазраваных праходзяць яшчэ тры супрацоўнікі гэтай кампаніі, але яны адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе.

Маскоўскія следчыя звярнулі ўвагу, што малюнак з відэакамер рэдка дапамагае злавіць злачынцаў. Сталі разбірацца. Высветлілася, што з часткі камер «Строймонтажсервиса» перадавалася не рэальная выява, а фальшывая – загадзя запісаная з гэтай камеры, альбо наогул такая, якая не мае нічога супольнага з месцам яе ўстаноўкі.

Матывы такога ўчынку зразумелыя. Па ўмовах кантракту, маскоўская мэрыя аплочвае працу падрадчыка толькі ў тым выпадку, калі працуе больш за 90% камер. А у «Строймонтажсервиса» ў Паўночна-Усходняй акрузе, дзе была праведзеная праверка, іх працавала менш за палову. Зараз правяраюцца іншыя акругі.

У Маскве ў пад'ездах і на вуліцах ўстаноўлена звыш за 80 000 камер. Яны транслююць малюнак у адмысловы цэнтр, а той, у сваю чаргу, дае відэа міліцыі па яе запыце.

АП, паводле vedomosti.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0