18:32. Падчас ператрусу былі канфіскаваныя два кампутары, а таксама фотаапарат.

***

Міліцыя праводзіць вобшук у кватэры журналіста, рэдактара інтэрнэт‑старонкі «Народныя навіны Віцебска» Сяргея Серабро.

Дзесьці ў абед жонцы Сяргея патэлефанавала гаспадыня кватэры, якая сказала, што яе забралі з працы і вязуць на ператрус. Цяпер з гаспадыняй звязацца немагчыма, у яе адключаны тэлефон.

Сёння раніцай Сяргею Серабро тэлефанавала следчая Аксана Муравіцкая, якая запрашала на размову адносна здымкаў бел‑чырвона‑белага сцяга на ёлцы, які вывесіў Сяргей Каваленка 7 студзеня.

Журналіст адказаў, што без позвы з’яўляцца не будзе. Ні Сяргей, ні ягонай жонкай пры ператрусе не прысутнічаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?