Такая магчымасць з’явiцца ў жыхароў i гасцей сталiцы з 18 студзеня дзякуючы новаму сацыяльнаму праекту Агенцтва тэленавiнаў i мiнскай мiлiцыi.
Інфармацыя аб дарожным становiшчы ў горадзе будзе транслявацца на Першым канале ў рэжыме рэальнага часу з дапамогай камер вiдэаназiрання сталiчнага ГУУС.
Кожны ранак у прамым эфiры ў праграме «Зона Х» — адразу пасля 7‑ i 8‑гадзiнных выпускаў навiнаў — гледачы ўбачаць усе праблемныя скрыжаваннi i «карту затораў Мiнска»,
даведаюцца пра тое, якiя вулiцы сёння перакрыты i нават дзе не працуюць святлафоры.
Цягам дня сiтуацыя на сталiчных дарогах будзе дэманстравацца яшчэ двойчы — у выпусках «Навiнаў рэгiёна» ў 15.15 i 19.20.
Як мяркуе аўтар праекта Кiрыл Казакоў, неабходнасць у вiзуальнай карце дарог Мiнска наспела ўжо даўно — цяпер у горадзе налiчваецца каля 700 тысяч аўто, i слова «затор», на жаль, штодня актуальнае для галоўных i другасных дарог беларускай сталiцы. Праект дапаможа кіроўцам хутчэй зарыентавацца i выбраць найлепшы маршрут шляху.