Прагноз надвор’я ў Беларусі на 15—17 студзеня 2009 года.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. У асобных раёнах Брэсцкай, Гомельскай абласцей захаваецца галалёд. Месцамі шэрань, слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 2—7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу ‑10—16°C, пры праясненнях ‑17—20°C, днём ‑6—13°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Шэрань, слабы туман, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу ‑

12—14°C, днём ‑8—10°C.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 16 студзеня ў асобных раёнах невялікі снег, слабы туман, шэрань. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ‑9—15°С, пры праясненнях да ‑20°С, днём ‑6—12°С.

17 студзеня ў паўднёва‑заходніх раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, днём па паўднёвым захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ‑11—18°С,

па паўночным усходзе пры праясненнях да ‑20—25°С, у паўднёва‑заходніх раёнах ‑9—10°С,

днём ‑6—13°С, па паўночным усходзе да ‑16°С.

У Мінску 16 студзеня воблачна з праясненнямі. Ноччу магчымы невялікі снег, днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ‑10—12°C, днём ‑8—10°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?