У межах музычных вечароў калядных віншаванняў 17 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле bмя Найсвяцейшай Панны Марыі, што на плошчы Свабоды, у 14.30 адбудзецца чарговы канцэрт духоўнай музыкі.

У гэты дзень хор «Gloria» і ўдзельнікі «Бахаўскага гуртка» Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Неўдаха выканаюць араторыю «Oratorio de Noеl» кампазітара Каміля Сэн‑Санса.

Шчыра запрашаем усіх жадаючых на канцэрт духоўнай музыкі, каб паўней адчуць усю таямнічасць вялікага свята прыйсця Збаўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?